У перапісе насельніцтва 2029 года ў Беларусі задзейнічаюць штучны інтэлект

24/08/2024 - 15:32

Падчас перапісу не будуць выкарыстоўваць папяровыя анкеты

Падчас будучага перапісу насельніцтва Беларусі, які запланаваны на 2029 год, плануюць выкарыстоўваць штучны інтэлект. Пра гэта ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала "Беларусь 1" заявіла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева. 

– Мы будзем штучны інтэлект у сваёй працы падключаць, каб атрымаць больш правільныя, больш карэктныя звесткі, з прычыны таго, што яго можна навучыць шукаць памылкі, знаходзіць пропускі, – распавяла чыноўніца. 

Па словах Іны Мядзведзевай, падчас папярэдняга перапісу 2019 года працэс быў часткова пераведзены ў лічбавую форму. Тады ўпершыню ў гісторыі жыхарам краіны далі магчымасць прайсці перапіс праз спецыяльны сайт. Такой формай скарысталіся каля 22% грамадзян РБ. 

У тых фармулярах выкарыстоўвалі базы дадзеных, якія дапамагалі запаўняць некаторыя пазіцыі пры увядзенні ідэнтыфікацыйнага нумара. Мядзведзева распавяла, што ў будучыні гэтыя базы плануюць пашырыць. Гэта значыць, статыстычны камітэт плануе атрымаць яшчэ больш персанальнай інфармацыі жыхароў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі