У панядзелак зноў пацяплее: без ападкаў, да +23

16/09/2018 - 11:54

У бліжэйшыя суткі, 17 верасня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю і пераважна без ападкаў.

Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні, умеркаваны, удзень парывісты.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай панізіцца да 6-11 градусаў, месцамі будзе 3-5 са знакам плюс. Удзень будзе 17-23 вышэй за нуль, паведамляе рэсурс pogoda.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі