У панядзелак у Беларусі будзе да +32

07/06/2020 - 12:24
Лета ў Беларусі / euroradio.fm

У панядзелак, 8 чэрвеня, у многіх раёнах Беларусі прагназуецца спякотнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць, пераважна ў заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Па паўднёвым усходзе ў многіх раёнах, а на астатняй тэрыторыі месцамі максімальная паветра дасягне 30-32 градусаў цяпла, у начны час будзе 14-19 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі