У панядзелак у Беларусі будзе да +17

26/04/2020 - 12:21

У панядзелак, 27 красавіка, у Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, месцамі па паўночным усходзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Вецер чакаецца заходні і паўночна-заходні, ноччу парывы дасягнуць 3-8 м/с, днём — 5-10 м/с. У асобных раёнах хуткасць ветру будзе 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 9-15 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да плюс 17 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі