У бліжэйшыя суткі, 6 траўня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны сіноптыкі прагназуюць дажджы, у асобных раёнах моцныя. Месцамі па ўсходзе краіны пройдуць навальніцы.
Вецер будзе пераменных напрамкаў умеркаваны, удзень пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2-7 градусаў цяпла, на ўсходзе — 8-13. Удзень будзе 7-12 градусаў, на ўсходзе — 13-18, а ў Гомельскай і ў Магілёўскай абласцях — да +21, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.