У панядзелак мароз узмацніцца: уначы будзе да -16

21/01/2018 - 10:30

У бліжэйшыя суткі, 22 студзеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. На дарогах захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе няўстойлівы, слабы.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 6-12 градусаў марозу, а пры праясненнях слупкі тэрмометраў апусцяцца да мінус 13-16. У другой палове дня будзе таксама халодна — 4-10 са знакам мінус, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі