У панядзелак амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы

24/06/2018 - 16:00

Удзень у панядзелак, 25 чэрвеня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, а ўначы яны прагназуюцца толькі месцамі. У асобных раёнах магчымыя навальніцы, інфармуе БЕЛТА.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны і раніцай яна складзе ад +6 да +12 градусаў, у дзённыя гадзіны — 14-20 градусаў цяпла (у Гомельскай вобласці — да +22).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі