У палове Венесуэлы знікла святло, Мадура заявіў пра "электрычную вайну"

08/03/2019 - 09:01

У палове Венесуэлы знікла святло. Маштабнае адключэнне закранула 10 з 23 штатаў краіны. Святла няма і ў сталіцы Каракасе, інфармуе meduza.io.

Міністр электраэнергіі Луіс Мота Дамінгес заявіў, што адбыўся акт сабатажу, "атака на ўладу і на народ". Нібыта, нейкія зламыснікі напалі на гідраэлектрастанцыю ў Гуры, якая на 70% забяспечвае электрычнасцю Венесуэлу. Улады абяцаюць, што праз некалькі гадзін праблема будзе вырашана.

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура напісаў у Twitter, што ідзе "электрычная вайна" і за ёй стаяць ЗША.

Як вядома, Венесуэла перажывае вельмі цяжкія эканамічны і палітычны крызісы. У краіне адключаюць ваду і святло, не хапае тавараў першай неабходнасці. У пачатку 2019-га кіраўнік апазіцыйнага Мадуры парламента Хуан Гуйадо аб'явіў сябе выконваючым абавязкі кіраўніка краіны. Яго прызналі ЗША, краіны ЕС, некаторыя дзяржавы Паўднёвай Амерыкі. Але Нікалас Мадура ад улады сыходзіць не збіраецца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі