Дзяўчына з ноўтбукам, фота ілюстрацыйнае / pixabay.com
У тэлеграм-чаты трапілі фота заданняў з ЦТ. Пазбегнуць гэтага не дапамагла забарона праносіць у аўдыторыю смартфоны, фотаапараты і нават смарт-гадзіннікі.
У Рэспубліканскім інстытуце кантроля ведаў сцвярджаюць, што з дапамогай "кампетэнтных органаў" ужо выдалілі здымкі і знайшлі тых, хто ўкінуў экзаменацыйныя матэрыялы ў публічны доступ.
Расклад апошняга ЦТ, якое пройдзе сёння, праз інцыдэнт не мянялі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут