У Оршы затрымалі мужчыну, які шукаў хлопцаў для занятку прастытуцыяй у Расіі

15/12/2021 - 08:26
Аршанскі сутэнёр прапаноўваў працу ў Расіі / Ілюстрацыйнае фота railwayz.info​

У Оршы затрымалі 26-гадовага мужчыну, які шукаў хлопцаў для занятку прастытуцыяй у Расіі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Восенню ён размясціў абвестку ў інтэрнэце, шчыра напісаў, каго і для чаго шукае. 20 лістапада сустрэўся з патэнцыйнымі "работнікамі", спрабаваў вывезці іх у Маскву, але не змог — яго затрымалі.

Яму ўжо выставілі абвінавачанне па ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 171 КК РБ (замах на арганізацыю і выкарыстанне занятку прастытуцыяй іншай асобай). Няўдачлівы сутэнёр застаецца пад вартай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі