У нядзелю ў Беларусі месцамі чакаецца да 30 градусаў цяпла

10/09/2016 - 20:53

У нядзелю, 11 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер заўтра будзе слабы.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны прагназуецца плюс 10-16 градусаў (месцамі — 6-9 градусаў вышэй за нуль), у дзённыя гадзіны — 24-29 цяпла (у Мінску — 23-25, у асобных раёнах Брэсцкай вобласці — да плюс 30), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі