У нядзелю ў Беларусі чакаецца мокры снег з дажджом

12/12/2015 - 18:59

Удзень 13 снежня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца ападкі, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю будзе воблачна, уначы месцамі прагназуюцца ападкі — пераважна мокры снег. Удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць мокры снег, дождж, па паўднёвым захадзе месцамі моцны мокры снег.

Вецер уначы будзе заходні ўмераны, днём — пераменных напрамкаў парывісты. Месцамі па Брэсцкай вобласці ён узмацніцца парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -2 да +3 градусаў. Удзень чакаецца ад нуля да 5 градусаў цяпла.

Фота: telegraf.com.ua

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі