У нядзелю будзе да 25 градусаў марозу

24/02/2018 - 10:29

У бліжэйшыя суткі, 25 лютага, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. У некаторых раёнах прагназуецца невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе паўночны, слабы да ўмеркаванага.

Тэмпература паветра ўначы складзе 15-20 градусаў марозу, пры праясненнях слупкі тэрмометраў апусцяцца да -25. На паўднёвым захадзе ўначы будзе мінус 12-14. Удзень тэмпература паветра па краіне будзе вагацца ў межах 8-13 градусаў марозу, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі