У нядзелю будуць дажджы і моцны вецер

21/09/2019 - 11:58

У бліжэйшыя суткі, 22 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Удзень сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя дажджы.

Вецер будзе паўночна-заходні парывісты, удзень месцамі, пераважна на ўсходзе краіны —  моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, удзень будзе 9-20 са знакам плюс. Аднак у наступныя дні зноў пахаладае: уначы 23 і 24 верасня на большай частцы тэрыторыі краіны будуць замаразкі да -3, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі