У ноч на 8 траўня ў Беларусі прагназуюцца замаразкі

07/05/2019 - 15:52

Замаразкі чакаюцца ў Беларусі ў ноч на 8 траўня. Як інфармуе Белгідрамет, тэмпература паветра месцамі апусціцца да 0...-3 градусаў.

Надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Толькі па ўсходзе краіны часам пройдуць дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер чакаецца паўночны, паўночна-заходні ўмераны, у асобных раёнах парывісты.

Уначы прагназуецца 1-7 вышэй за нуль, месцамі — 0...-3. Удзень слупок тэрмометра падымецца да 11-17 са знакам "плюс", па ўсходзе Беларусі чакаецца 10 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі