У Нідэрландах эвакуявалі пасажыраў самалёта Ryanair з-за паведамлення пра бомбу

10/07/2018 - 10:20

Уноч на 10 ліпеня служба бяспекі аэрапорта Эйндховена знайшла ліст з пагрозамі ўзарваць самалёт кампаніі Ryanair, які выконваў рэйс з Эйндховена ў Эдынбург. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Пасажыры былі эвакуяваныя. Кінолагі выбухоўкі не знайшлі. Аэрапорт падчас праверкі не закрываўся. Але ўсе рэйсы былі затрыманыя. 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі