Неймара выносілі з поля на насілках
У аднаго з найлепшых футбалістаў свету Неймара сур'ёзная траўма, сёлета ён ужо не будзе гуляць. Як паведамляе саудаўскі клуб "Аль Хіляль", нападаючы атрымаў разрыў крыжападобнай звязкі калена ў нядаўнім матчы за зборную Бразіліі. З поля яго выносілі на насілках. У бліжэйшы час Неймара чакае аперацыя. У яго яшчэ дыягнаставаны разрыў меніска. Найхутчэй ён адновіцца толькі вясной 2024-га.
Неймару 31 год. У апошняе дзесяцігоддзе бразілец гуляў у Еўропе — за "Барселону" і ПСЖ. Сёлета ён падпісаў двухгадовы кантракт з саудаўскім "Аль-Хілялем".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут