Пры рамонце ўніверсітэта на рабочага зваліліся парэнчы

11/12/2018 - 11:24

У Наваполацку пры рамонце будынка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта загінуў рабочы. Здарэнне адбылося каля будынка на вуліцы Блахіна. 

Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, рабочыя выкідалі будаўнічае смецца з акна чацвёртага паверха на зямлю. 54-гадовага рабочага траўмавала скінутымі зверху лесвічнымі парэнчамі. 

На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група.

Еўрарадыё паспрабавала атрымаць каментар у навучальнай установе. Аднак там паведамілі, што ўсё кіраўніцтва ўніверсітэта цяпер на нарадзе. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі