У Наваполацку адбыўся пажар на тэрыторыі царквы

05/10/2017 - 07:14

З пажарам на тэрыторыі царквы змагаліся ўначы 5 кастрычніка наваполацкія пажарнікі

Сёння ўначы ў 00.04 ім паступіла паведамленне пра пажар у цагляным аднапавярховым будынку абслуговага персаналу на тэрыторыі прыхода храма Абраза Божай Маці "Неспадзяваная Радасць" па вуліцы 1-й Лініі, 10. 

Агонь пашкодзіў маёмасць у будынку, таксама закураныя сцены і столь. 

Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі