У МУС заявілі, што ў Жабінцы затрымалі 12 пратэстоўцаў

02/06/2021 - 15:26

У МУС заявілі, што ў Жабінцы затрымалі 12 пратэстоўцаў ва ўзросце ад 17 да 46 гадоў. Чацвёра з іх — падазраваныя па крымінальных справах — аб абразе кіраўніка дзяржавы і знявазе дзяржаўнага сцягу. На астатніх склалі пратаколы аб удзеле ў пратэстах, за непадпарадкаванне міліцыі і распаўсюд "экстрэмісцкай прадукцыі".

На след "партызанаў" выйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Толькі ў траўні яны правялі пры падтрымцы амапаўцаў у Жабінцы і раёне 25 ператрусаў. Сцвярджаецца, што частка затрыманых — удзельнікі фанацкага руху. Маладых людзей правяраюць на датычнасць да нанясення надпісаў на фасады будынкаў, да падпалу гандлёвых павільёнаў (відаць, "Табакерак") і псавання камер відэаназірання. Сцвярджаецца, што падчас ператрусаў знайшлі пнеўматычную вінтоўку, два газавыя пісталеты, электрашокер, форму ратавальніка і міліцыянера.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі