У Мурманску абрынуліся чатыры паверхі жылога дома (відэа)

20/03/2018 - 15:48

У расійскім горадзе Мурманск абрынуліся чатыры паверхі жылога дома (перакрыцці і частка знешняй сцяны з 2-га да 5-га паверху). Здарэнне адбылося 20 сакавіка. Мяркуецца, што яго прычынай стаў выбух газу. Адзін чалавек загінуў, некалькі атрымалі раненні, ідзе разбор завалаў, дзе застаюцца людзі, у тым ліку і дзіця, паведамляе ria.ru.

Пяціпавярховы дом быў пабудаваны ў 1963 годзе. У 60 кватэрах жылі больш за 180 чалавек.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі