Да 25 градусаў цяпла і без ападкаў будзе ў Беларусі ў сераду

28/07/2026 - 15:47

Лета

У сераду, 29 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні ўмераны, месцамі — парывісты.

Уначы чакаецца 7-13 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +20...+25 градусаў.

30-31 ліпеня чакаецца малавоблачнае сухое надвор'е. У чацвер удзень тэрмометры пакажуць 23-29 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе будзе да +31 градуса. У пятніцу прагназуецца ад +25 градусаў па паўночным усходзе да +35 градусаў па паўднёвым захадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі