Ніна Багінская / Белсат
На вуліцы Мінска без усялякіх тлумачэнняў міліцыянты затрымалі Ніну Багінскую.
Як перадае тэлеканал "Белсат" са спасылкай на відавочцаў, яны правялі агляд асабістых рэчаў вядомай актывісткі і забралі з яе сумкі кніжку. Якая менавіта кніжка зацікавіла міліцыянтаў — невядома.
Паведамляецца, што ў пастарунак пенсіянерку не павезлі, але кніжку вярнуць міліцыянты адмовіліся.
Ніну Багінскую неаднаразова затрымлівалі за выхад на вуліцу з нацыянальнай сімволікай і прысуджалі вялікія штрафы. Летась у траўні яе судзілі паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу — "Неаднаразовае парушэнне закону аб правядзенні масавых мерапрыемстваў". Нагодай сталі адміністрацыйнныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год. Суд прызначыў ёй асуджэнне без пакарання, але пры гэтым увёў прэвентыўны нагляд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут