У Мінску змагаюцца з нашэсцем баброў

10/12/2024 - 21:22

Ствалы дрэў абмотваюць металічнай сеткай / zzr.by

У Мінску змагаюцца з нашэсцем баброў (у апошнія гады іх стала прыкметна больш). Спачатку яны пагрызлі дрэвы ў Цэнтральным раёне сталіцы, пасля іх дзейнасць заўважылі ў Чыжоўцы. Ствалы пашкоджаных дрэў для іх абароны абмотваюць металічнай сеткай, паведамляе minsknews.by.

Таксама ў Мінску адлоўліваюць баброў і вывозяць іх за межы горада.

У Мінпрыроды кажуць, што ў 2024 годзе было выдана каля 50 дазволаў на адлоў і здабычу баброў. У большасці выпадкаў іх лавілі ў Мінскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі