У Мінску затрымалі суседзяў, якія спрабавалі ачысціць бамбасховішча

16/03/2022 - 08:11
Бамбасховішча ў Мінску / Ілюстрацыйнае фота wikimapia.org

Двух чалавек, суседзяў па доме, затрымалі ў адным з мінскіх двароў, паведамляюць праваабаронцы. Суседзі спрабавалі ачысціць бамбасховішча. У нейкі момант у двор прыехалі сілавікі і пачалі правяраць у жыхароў тэлефоны.

Два чалавекі паспелі зайсці ў пад'езд, але супрацоўнікі міліцыі іх дагналі і таксама прымусілі паказаць тэлефоны. Гэтых людзей затрымалі. Дзе яны знаходзяцца ў цяперашні момант, праваабаронцы высветліць пакуль не змаглі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі