У Мінску затрымалі студэнта з Таджыкістана з дзясяткамі скруткаў з псіхатропамі

14/01/2019 - 09:16

У Мінску затрымалі 24-гадовага студэнта з Таджыкістана з трыма дзясяткамі скруткаў з псіхатропамі. Малады чалавек рабіў закладкі недалёка ад свайго месца жыхарства. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, у праваахоўнікаў была аператыўная інфармацыя, што замежнік мае дачыненне да распаўсюду наркотыкаў, рабіў закладкі ў Савецкім раёне сталіцы. Высветлілася, што студэнт працаваў на інтэрнэт-краму, якая спецыялізуецца на распаўсюдзе наркотыкаў.

Агулам у скрутках было больш за 15 грамаў парашка, у складзе якога выявілі небяспечнае псіхатропнае рэчыва — альфа-PVP. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў". Грамадзяніна Таджыкістана правяраюць на датычнасць да аналагічных злачынстваў. Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі