У Мінску затрымалі музыку, які спяваў на ўкраінскай мове

01/05/2022 - 08:40

На Нямізе затрымалі музыку, які спяваў на ўкраінскай мове. У тым ліку хлопец выконваў кампазіцыі украінскага гурта “Акіян Эльзы”. Пра гэта певедамляе тэлеграм-канал Антона Матолькі.

З пачатку вайны ва Украіне выкарыстанне ўкраінскай сімволікі становіцца нагодай для затрыманняў у Беларусі. Цяпер, падобна, могуць затрымаць і за ўкраінскую мову. Цікава, ці могуць за такое адправіць на суткі ўкраінца ў Беларусі?

Лідэр "Акіяна Эльзы" Святаслаў Вакарчук застаецца ва Украіне і выступае з дабрачыннымі канцэртамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі