У Мінску затрымалі мужчыну, які браў тэхніку ў рамонт і знікаў (фота)

08/12/2015 - 10:19

У Мінску затрымалі 34-гадовага мінчука, якога падазраюць у махлярстве. Ён браў у рамонт бытавую і камп'ютэрную тэхніку, а пасля знікаў з перадаплатай. Зразумела, рэчаў іх гаспадарам ён не вяртаў, а прадаваў іх праз інтэрнэт, альбо аддаваў у заклад у лік ранейшых даўгоў.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, ужо вядомыя 5 пацярпелых. Агульныя страты ад дзейнасці мужчыны склалі больш за 25 мільёнаў рублёў. Праваахоўнікі мяркуюць, што пацярпелых значна больш. У адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу па артыкуле "Махлярства".

Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі