У Мінску затрымалі двух студэнтаў гістфака БДУ

09/01/2023 - 13:23
Адміністрацыя гістфака БДУ давяла да студэнтаў, каб яны пачысцілі свае тэлефоны і сацсеткі / Яндекс

У Мінску затрымалі двух студэнтаў гістфака БДУ. Гэта Аляксей Рамановіч і Андрэй Янук, піша "Наша ніва". Затрыманні адбыліся 5-6 студзеня. Адзін са студэнтаў непаўналетні.

Рамановіч і Янук жылі ў адным інтэрнаце на адным паверсе, але ў розных пакоях. Мяркуецца, што перад затрыманнем сілавікі маніторылі іх сацсеткі. Судзіць хлопцаў збіраліся па адміністрацыйным артыкуле.

Пасля затрымання студэнтаў адміністрацыя зладзіла сход у інтэрнаце № 1, на якім прысутнічалі студэнты гістарычнага факультэта і супрацоўнікі Следчага камітэта. Апошнія "хацелі стварыць уражанне, што людзі затрыманыя не па палітычных матывах, а за тое, што яны парушылі нейкія маральныя нормы", кажа сведка. Адміністрацыя гістфака БДУ пасля давяла да студэнтаў, каб яны пачысцілі свае тэлефоны і сацсеткі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі