Давід Анташвілі / uchastniki.com
У Мінску затрымалі былога ўдзельніка расійскага шоу "Дом-2" Давіда Анташвілі. Відэа затрымання з'явілася ў тг-каналах сілавікоў.
На "пакаяльным" відэа мужчына прызнаецца ва ўдзеле ў масавых пратэстах 2020 года і ў перакрыцці руху грамадскага транспарту. Ці была распачата крымінальная справа, не ўдакладняецца.
У згаданым шоу Анташвілі ўдзельнічаў у 2017-2018 гадах. Ён — ураджэнец Мінска. Цяпер Давіду Анташвілі 33 гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут