У Мінску з балкона выпала яшчэ адно дзіця: загінуў 3-гадовы хлопчык

06/07/2016 - 11:31

Новы трагічны выпадак гібелі дзіцяці — у Мінску 3-гадовы хлопчык выпаў з балкона дома па праспекце Любімава. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску, дзіця выпадкова ўпала ўніз і разбілася.

Цела хлопчыка без прыкметаў жыцця было знойдзенае 2 ліпеня ля дома. Апытаныя бацькі і суседзі дзіцяці, прызначаныя экспертызы.

Апошнімі днямі пачасціліся паведамленні пра такія выпадкі. У Лоеве загінула 2-гадовая дзяўчынка, якая таксама выпадкова выпала з акна на 4-м паверсе. Маці на некаторы час пакінула ў кватэры дзіця, якое спала. Дзяўчынка падчас адсутнасці маці прачнулася і паспрабавала выбрацца з кватэры. А ў Мінску з акна кватэры на 6-м паверсе выпала 4-гадовая дзяўчынка, якая па шчаслівай выпадковасці атрымала толькі нязначныя ўдары.  

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі