У Мінску вуліцы Ракаўская і Максіма Танка на 2 гады часткова закрыюць для руху

27/11/2015 - 07:16

У Мінску вуліцы Ракаўская і Максіма Танка на 2 гады часткова закрыюць для руху транспарту. Прычына — будаўніцтва новай лініі метро, а менавіта — станцыі "Юбілейная плошча".

Як інфармуе "Интерфакс-Запад", з 22-й гадзіны 27 лістапада да 31 снежня 2017 года нельга будзе ездзіць па вуліцы Ракаўская на ўчастку ад вуліцы Мельнікайтэ да вуліцы Шпалернай. На вуліцы Максіма Танка стане недаступным для транспарту ўчастак ад вуліцы Мельнікайтэ да 10-га дома па вул. Танка.

ДАІ рэкамендуе аўтамабілістам выкарыстоўваць для аб'езду адрэзак вуліцы Дзімітрава, які стаў даступны з вечара 26 лістапада.

Фота: БЕЛТА і interfax.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі