У Мінску ў лютым прачнуліся кляшчы

20/02/2019 - 19:31

У Мінску ў лютым прачнуліся кляшчы. Прычына — анамальна цёплае надвор'е, якое ўсталявалася ў нашай краіне, інфармуе "Беларусь сегодня". Статыстычных дадзеных пра пацярпелых яшчэ няма. Спецыялісты кажуць, што кляшчы актывізуюцца пры тэмпературы ад +5 градусаў і вышэй. Летась яны прачнуліся ў сталіцы ў сакавіку.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца пахаладанне. Аднак у начны час тэмпература паветра не апусціцца ніжэй за 12-13 градусаў марозу (толькі месцамі — да -15).

sb.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі