У Мінску ў 95-гадовай пенсіянеркі забралі грошы і прадукты харчавання (фота)

08/12/2016 - 15:01

У Мінску ў 95-гадовай жанчыны забралі частку пенсіі і прадукты харчавання. Здарэнне адбылося ў пад'ездзе жылога дома па вуліцы Някрасава. Пенсіянерка вярталася з крамы, адкуль за ёй ішлі невядомыя жанчына і мужчына. У пад'ездзе яны штурханулі бабулю, забралі сумку з грашыма і прадукты, пасля чаго збеглі, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Міліцыя аб'явіла ў вышук мужчыну і жанчыну, якіх падазраюць у здзяйсненні гэтага злачынства. Распаўсюджаныя фотаздымкі, зробленыя паводле запісаў камер відэаназірання. Падрабязна іх прыкметы гл. тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі