У Мінску судзяць журналіста і блогера Змітра Галко. Яму пагражае 6 гадоў турмы

10/07/2018 - 10:44

10 ліпеня ў судзе Савецкага раёна Мінска пачаўся разгляд справы журналіста і блогера Змітра Галко, паведамляе "Наша Ніва".


Галко быў затрыманы на беларуска-украінскай мяжы 22 красавіка. Дагэтуль журналіст быў у вышуку — яго вінавацяць у збіцці міліцыянера. 


У 2017 годзе 15-гадовы сын Галко святкаваў дзень народзінаў са сваімі сябрамі. Сам Зміцер быў у кватэры за старэйшага. Шум у кватэры прыцягнуў увагу міліцыі. 


Па версіі міліцыі, Галко быў п'яны, ударыў міліцыянера, у таго нават разбіўся падчас патасоўкі тэлефон. Сын таксама біў міліцыянера.


Галко сцвярджае, што папрасіў міліцыянера выйсці з кватэры, каб патлумачыць сітуацыю. Але быў разам з сынам жорстка затрыманы.

Пасля здарэння Галко разам з сынам з'ехаў ва Украіну. Спачатку вярнуўся сын, потым і сам журналіст — нібыта вырашыць праблемы з падатковай. Пры гэтым ён ведаў, што знаходзіцца ў вышуку. 


Галко віну не прызнае. 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі