Раніцай 27 ліпеня ў Мінску пачаўся суд над Андрэем Гаўрошам — 28-гадовым працаўніка з завода "Керамін", якога ў навагоднюю ноч параніў міліцыянт. Святкаванне ў кватэры Гаўроша зацягнулася да раніцы, быццам бы было шумна, і суседзі выклікалі нарад.
Па версіі следства, не лесвічнай пляцоўцы перад сваёй кватэрай Андрэй Гаўрош пасварыўся з міліцыянтам Русланам Салаўёвым і паспрабаваў адабраць у яго табельную зброю. Патрульны быў вымушаны страляць.
У выніку Гаўрош уночы на 1 студзеня трапіў у шпіталь з агнястрэльнымі раненнямі. Супраць яго распачатая крымінальная справа. За супраціў міліцыі з ужываннем гвалту мужчыне пагражае да 5 гадоў зняволення.
На судзе абвінавачаны сядзіць у клетцы. Міліцыянт Руслан Салаўёў, які страляў у яго, знаходзіцца на першым шэрага ў судовай зале. Падтрымаць Гаўроша прыйшлі яго сваякі.
Андрэй Гаўрош віны не прызнае.