У Мінску стартуе турнір алімпійскай кваліфікацыі па хакею з шайбай

01/09/2016 - 16:08

У чацвер, 1 верасня, у Мінску стартуе турнір алімпійскай кваліфікацыі па хакею з шайбай. У групе D за адзіную пуцёўку на зімовую Алімпіяду 2018 года ў Паўднёвай Карэі пазмагаюцца зборныя Беларусі, Славеніі, Даніі і Польшчы.

Сёння а 15-й гадзіне на "Мінск-Арэне" пачнецца матч славенцаў і палякаў, а 19-й — беларусаў і датчан, фаварытаў групы. 2 верасня зборная Беларусі згуляе з Польшчай (19.00), а 4-га — са Славеніяй (17.00). У складзе нашай каманды пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Дэйва Льюіса 26 гульцоў:

Брамнікі — Міхаіл Карнавухаў, Кевін Лаланд (абодва — "Дынама-Мінск"), Іван Кульбакоў ("Гомель");

абаронцы — Нік Бэйлен, Крысціян Хенкель, Яўген Лісавец, Кірыл Гатавец (усе — "Дынама-Мінск"), Мікалай Стасенка ("Северсталь"), Алег Явенка ("Лэйк Эйры"), Раман Дзюкаў ("Стоктан Хіт"), Раман Грабарэнка (на сённяшні дзень без клуба);

нападаючыя — Сяргей Дрозд, Мікіта Камароў, Аляксандр Кулакоў, Арцём Волкаў, Шарль Лінгле, Сяргей Касціцын, Яўген Кавыршын, Андрэй Сцяпанаў, Аляксандр Паўловіч, Артур Гаўрус (усе — "Дынама-Мінск"), Аляксандр Кітараў, Андрэй Стась (абодва — "Нафтахімік"), Андрэй Касціцын ("Сочы"), Джэф Плат ("Векшэ Лэйкерс"), Станіслаў Лапачук (без клуба).

Адзначым, што зборная Беларусі па хакею тройчы ўдзельнічала ў Алімпійскіх гульнях (у 1998-м у Нагана, у 2002-м у Солт-Лейк-Сіці і ў 2010-м у Ванкуверы). Найлепшае дасягненне — 4-е месца ў 2002 годзе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі