У Мінску стане больш камераў відэаназірання — утрая!

09/07/2023 - 15:15
Першым чынам камеры паставяць на ўсіх пляцоўках для галасавання / pixabay

Сетка камер відэаназірання ў Мінску будзе павялічвацца, піша тэлеграм-канал “Міліцыя Мінска”.

Для пачатку камерамі відэаназірання плануюць абсталяваць усе пляцоўкі для галасавання. Паводле слоў службоўцаў, гэта “дапаможа забяспечыць празрыстасць выбарчай кампаніі і бяспеку грамадзянаў”.

У цэлым жа лік камер, якія ўлучаны ў рэспубліканскую сістэму відэаманіторынгу, вырасце мінімум утрая.

Сетка відэаназірання выкарыстоўваецца ўладамі для рэпрэсій. Алгарытмы штучнага інтэлекту дазваляюць распазнаваць твары, у час пратэстаў у Беларусі з дапамогай гэтых жа алгарытмаў кантралявалася перасоўванне пратэстоўцаў.

Акрамя таго, сістэма відэаназірання — гэта бізнэс. Аб'екты, на якіх устаноўлены камеры, абавязаны плаціць за іх устаноўку і абслугоўванне. Да ўвядзення заходніх санкцый супраць "Сінэзіса" тэхнічным аператарам Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі была кампанія “24x7 Паноптэс”. Гэта даччыная структура Synesis. У лютым 2022 года гэтыя функцыі перайшлі да дзяржаўнага "Белтэлекама".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі