У Мінску шукаюць зніклую афрыканку (фота)

10/05/2019 - 10:11

Ленінскае РУУС Мінска шукае зніклую без вестак 25-гадовую афрыканку Томпсан Джэйн

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, 8 траўня каля 22:00 дзяўчына сышла з дому па адрасе: вул. Лучыны, 34-64. На цяперашні час яе месцазнаходжанне не вядомае.

Прыкметы: на выгляд 25 гадоў, хударлявага целаскладу, рост 160-165 см, чорны волас густы кучаравы.

Была апранутая ў чырвоны джэмпер, чорныя джынсы, паласатыя шкарпэткі, балеткі цёмна-сіняга колеру.

Пры сабе мела ружовую дарожную валізу, чорную жаночую сумачку, пашпарт, укладыш рэгістрацыі, пасведчанне аб нараджэнні, міжнародную банкаўскую картку банка Ганы, медкарту.

Тых, хто мае якую-небудзь інфармацыю пра месцазнаходжанне Томпсан Джэйн, міліцыя просіць паведаміць на нумары 367-62-02, (8-029) 558-35-55, (8-044) 55-83-535 альбо 102.

Томпсан Джэйн / minsk.mvd.gov.by
Томпсан Джэйн / minsk.mvd.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі