У Мінску шукаюць жанчыну, якой у абменніку далі лішнія 2 тысячы рублёў (фота)

15/08/2017 - 16:43

У Мінску шукаюць жанчыну, якой у абменніку далі лішнія 2 тысячы рублёў. Здарэнне адбылося ў касе банку на вуліцы Платонава. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Партызанскага РУУС сталіцы Наталля Ганусевіч, жанчына абменьвала на беларускія рублі 5100 долараў. Супрацоўніца абменнага пункту памылілася. Невядомая лішнія грошы ў абменнік не вярнула. Цяпер праваахоўнікі просяць грамадзян дапамагчы яе знайсці.

Фота: guvd.gov.by
Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі