У Мінску развіталіся з паэтам Міколам Аўрамчыкам

10/05/2017 - 18:31

У Мінску развіталіся з паэтам Міколам Аўрамчыкам. Яго не стала 8 траўня на 98-м годзе жыцця. Аўрамчыка пахавалі ў сераду на Паўночных могілках у Мінску. Паэта называюць “чалавекам-эпохай”, які асабіста ведаў Янку Купалу, Якуба Коласа. Мікола Аўрамчык вядомы, як аўтар, разам з Нілам Гілевічам, знакамітага “Сказу пра Лысую гару”, напісанага ў савецкія часы (доўгі час твор быў ананімным).

Фота: lit-bel.org

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі