У Мінску разбілі чарговы міліцэйскі аўтамабіль

08/11/2021 - 18:34

У Мінску разбілі чарговы міліцэйскі аўтамабіль. Увечары ў панядзелак на праспекце Пераможцаў адбылося ДТЗ, у якое трапіла машына "аператыўнага прызначэння". Там сутыкнуліся службовы аўтамабіль ДАІ і "Шкода". Абодва легкавікі атрымалі пашкоджанні.

Прэс-служба ДАІ не паведамляе пра пацярпелых.

Тыдзень таму ў Мінску ў аварыю трапіў службовы аўтамабіль дэпартамента аховы.

На месцы ДТЗ / @gaiminsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі