У Мінску п’яны матацыкліст-бяспраўнік упаў каля ганку РУУС (фота)

09/09/2016 - 06:27

У Мінску п’яны матацыкліст-бяспраўнік трапіў у недарэчную прыгоду: ля ганку Цэнтральнага РУУС па вуліцы Арлоўскай ён не справіўся з кіраваннем і ўпаў. У гэты момант на змену заступіў інспектар ДАІ. Праваахоўнік кінуўся падымаць байкера і тут адчуў ад яго пах алкаголю.

Матацыкліста даставілі на медагляд, які паказаў у яго крыві 0,9 праміле. Высветлілі і асобу парушальніка — 27-гадовы мінчанін, які ніколі не атрымліваў правоў кіроўцы. Да таго ж транспартны сродак, за рулём якога ён быў, належыць зусім іншай асобе, паведамляе abw.by

Цяпер ДАІ высвятляе ўсе падрабязнасці інцыдэнту.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі