У Мінску прайшоў трэці “Марш пенсіянераў”

19/10/2020 - 13:20

19 кастрычніка ў Мінску прайшоў трэці “Марш пенсіянераў”. Ён быў больш масавы, чым папярэднія два. У ім паўдзельнічала некалькі тысяч чалавек.

Людзі сабраліся каля Чырвонага касцёла. Якраз на плошчы Незалежнасці збіраліся ўдзельнікі праўладнага мітынгу. Ім пратэстоўцы пракрычалі "Ганьба!", а пасля пайшлі шэсцем па ходніках праспекта Незалежнасці — па ўжо традыцыйным маршруце да плошчы Якуба Коласа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі