У Мінску працягваюць расследаваць справу пра вывешаны "беларуска-ўкраінскі сцяг"

17/05/2023 - 11:31
Сцяг на апоры лініі электраперадач / Скрыншот з відэа МУС

У Мінску працягваюць расследаваць справу пра вывешаны летась на апоры лініі электраперадач "беларуска-ўкраінскі сцяг". Па ёй праходзіць шэсць мужчын. Следчы камітэт паведамляе падрабязнасці справы. Усім затрыманым па 36 гадоў. Сцяг быў выраблены на замовы аднаго з іх, індывідуальнага прадпрымальніка. Акцыю на скрыжаванні вуліц Рафіева і Семянякі падпольшчыкі правялі ў кастрычніку 2022-га. Праз некалькі дзён усіх затрымалі. Сілавікі казалі, што ўсе яны ў 2020-м удзельнічалі ў масавых пратэстах.

СК заявіў пра выяўленыя "іншыя эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці прыхільнікаў экстрэмізму". Іх абвінавачваюць у "злосным хуліганстве", "публічнай абразе Лукашэнкі", "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненым групай асоб па папярэдняй змове" і "прадастаўленні грашовых сродкаў для забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання". Пяць чалавек знаходзяцца пад вартай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі