У Мінску пенсіянеры правялі марш у падтрымку палітвязняў

14/06/2021 - 09:45

У Мінску пенсіянеры правялі марш у падтрымку палітвязняў. На відэа відаць, што яны прайшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі і парасонамі, скандавалі "Свабоду палітвязням!", "Не забудзім, не даруем!", "Беларусь будзе свабоднай!".

Восенню мінулага года падобныя маршы пенсіянераў у сталіцы былі рэгулярнымі, пакуль міліцыя не пачала іх разганяць і затрымліваць удзельнікаў. Пазней ужо праходзілі невялікія акцыі, пераважна пікеты.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі