Лета / LookByMedia
У чацвер, 30 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Ападкі не прагназуюцца. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца паўночна-заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца 23-29 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе месцамі паветра прагрэецца да +30 градусаў.
У апошні дзень ліпеня чакаецца малавоблачнае надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёвай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў цяпла. Удзень прагназуюць ад +25 градусаў па паўночным усходзе да +35 градусаў па паўднёвым захадзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут