Самазвал на вуліцы Гая / МНС
Увечары 11 жніўня супрацоўнікам МНС у Мінску паступіла паведамленне з вуліцы Гая. Там пад асфальт праваліўся грузавы аўтамабіль.
Грунт прасеў пад заднімі коламі грузавіка, каля каналізацыйных калодзежаў. Даставаць самазвал з-пад асфальту давялося з дапамогай грузапад'ёмнага крана.
Пацярпелых пры здарэнні няма.
Паведамляецца, што на месцы інцыдэнту працавала пяць машынаў МНС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут