У Мінску пачынаецца суд над Цімам Беларускіх

16/04/2021 - 08:25

У Маскоўскім судзе Мінска сёння адбываецца суд над 22-гадовым выканаўцам Цімам Беларускіх, ён жа Цімафей Марозаў. Аўтара хітоў "Мокрыя кросы" і "Незабудка" судзяць за незаконны абарот наркотыкаў.

Ціму Беларускіх затрымалі ў студзен 2021 года ў адным з гульнявых клубаў. Пры сабе ў хлопца знайшліся наркотыкі. Яму пагражае ад двух да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Да суда Ціма Беларускіх быў пад закладам. 

Абараняе музыку адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна

Сам Ціма ад каментароў журналістам адмовіўся, а яго адвакатка заявіла: "У нас цудоўны настрой".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі