У Мінску пачнецца суд над раварыстам Змітром Паліенкам

11/10/2016 - 06:51

У аўторак, 11 кастрычніка, у Мінску пачнецца суд над раварыстам Змітром Паліенкам. Працэс будзе праходзіць у судзе Цэнтральнага раёна сталіцы, пачатак а 10-й гадзіне. Суддзя — Валерый Есьман, інфармуе сайт spring96.org.

Паліенка быў жорстка затрыманы яшчэ 29 красавіка ў Мінску разам з іншымі ўдзельнікамі чарговай "крытычнай  масы". Хлопца абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: у гвалце або пагрозе гвалту да супрацоўніка органаў унутраных спраў і ў вырабе ды распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі